Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”
Мая радзіма – Беларусь
Сінявокая, белакрылая,
Васільковая, сэрцу мілая.
Беларусь мая, ты мой родны край.
Усмешкай шчасця для ўсіх зайграй!
Я люблю твае пушчы зялёныя,
Гул бясконцых жытнёвых палёў.
І птушыныя спевы вясёлыя,
Шэлест вечных асілкаў-дубоў.
Бусел клёкатам слых мой хвалюе,
Абуджае ад сну салавей.
Мір і згода ў свеце пануе.
Добрых шмат у Беларусі людзей.
Любім мы цябе родную, мілую.
Абаронім ад розных нягод.
І заўжды будзеш лепшай краінаю.
Захавае цябе твой народ.
Падрыхтаваў вучань 7 класа: Скрыпуноў Цімафей
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Чайко В. Т.
раскрыть » / « свернуть